Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Кірава, 21.
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд.
Дзейнасць Паводле даследавання тэлеканала «Белсат» (станам на пачатак чэрвеня 2026 года), суд Цэнтральнага раёна горада Мінска з’яўляецца самым прадуктыўным судом Беларусі па прызнанні інфармацыйных матэрыялаў «экстрэмісцкімі» ў абсалютнай колькасці — 532 рашэнні (з агулам 999 па ўсіх раёнах сталіцы). У пераліку колькасці рашэнняў на 10 тысяч чалавек насельніцтва (39,36) раён займае другое месца ў краіне пасля Глускага раёна.
Старшыні суда З 3 кастрычніка 2019 — Аляксандр Аляксандравіч Петраш.
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск) Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)