Філіпа Ілуміната (; 21 жніўня 1930, Неапаль, Італія — 28 верасня 1943, Неапаль, Італія) — італьянскі хлопчык, які загінуў у атацы на нямецка-фашысцкія войскі падчас .
Пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі — залатым медалём «За вайсковую доблесць».
Абставіны 3 верасня 1943 года Саюзнікі падпісалі з Каралеўствам Італія . Пра гэта стала вядома 8 верасня, пасля чаго нацысцкая Германія атакавала Італію, свайго былога саюзніка па «Восі». 13 верасня нямецкі камендант Неапаля палкоўнік Вальтэр Шоль увёў каменданцкую гадзіну, а таксама прыгразіў жорсткай адплатай за любы напад. 26 верасня горад падняў паўстанне («»), якое завяршылася 1 кастрычніка з уваходам у горад саюзных войскаў.
Філіпа Ілуміната паходзіў з беднай неапалітанскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы ён быў наняты памочнікам механіка ў аўтамайстэрню.
У дні паўстання У час паўстання хлопчык разносіў людзям ежу, ваду і боепрыпасы. 28 верасня ён ў адзіночку атакаваў бранявік і быў забіты, паспеўшы кінуць дзве гранаты. У апісальнай частцы ўзнагароднага ліста гаворыцца:
Філіпа Ілуміната з’яўляецца адным з чатырох юных удзельнікаў , пасмяротна узнагароджаных пасля паўстання вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі. Яго імя носіць адна з вуліц Неапаля () і сярэдняя школа ў камуне Муньяно-ды-Напалі (пасля аб’яднання са школай імя Луіджа Чирини — ).
Літаратура
Катэгорыя:Памерлыя дзеці Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалём «За воінскую доблесць»