Белазоры (Монтвіды-Белазоры) — шляхецкі род герба «Вянява». Паводле некаторых гісторыкаў, паходзілі ад роду Саковічаў. Асноўныя маёнткі мелі ў Жамойці і Полацкім ваяводстве.
Падзяліліся на лініі: грынкішкаўскую (войтаўскую), уіцкую (кашталянскую), голнеўскую (пашушнянскую), на Кулігах (Браншчына).
Вядомыя асобы Ян Войцехавіч — ротмістр каралеўскі (1550), стражнік Вялікага Княства Літоўскага. Станіслаў — сын Яна Войцехавіча. Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605). Габрыэль — Падкаморы упіцкі (1625), староста навамлынскі (1629). Жанаты з Хрысцінай Астроўскай. Казімір Кароль — Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666—1667. Крыштоф — Упіцкі падстолі з 1657, харунжы з 1663 і маршалак з 1671, вялікі харунжы літоўскі з 1683; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676, кярсноўскі i віштынецкі; пасол на соймы 1667 i 1674. Юрый — упіцкі падстолі (1721), стольнік упіцкі (1735), суддзя земскі (1739), войскі упіцкі (1756), пасол соймавы. Служыў пры двары Міхала Казіміра Радзівіла. Станіслаў — Вількамірскі падсудак, суддзя земскі з 1649, падкаморы ўпіцкі, кашталян мсціслаўскі з 1662; пасол на соймы 1648, 1649, 1655. Крыштоф — маршалак земскі упіцкі з 1628, староста абельскі; пасол на соймы 1629, 1632, 1633, 1638, 1643, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628 і 1640. Юрый — каралеўскі сакратар, пісар скарбовы літоўскі, канонік віленскі, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгент меншай канцылярыі ВКЛ (1650—1655), кусташ віленскі (ад 1652). Соф’я — пастрыглася ў манашкі. Ян Кароль — Кусташ віленскі, каралеўскі сакратар, да 1630 рэгент меншай канцылярыі ВКЛ, рэферэндар духоўны ВКЛ з 1630. Юрый Войцехавіч — суддзя земскі віленскі (1569). Марцыян — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крыштоф (?—1741) — канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў.
Літаратура Boniecki, A. Herbarz polski. Cz. 1, T. 1. Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich / ułożył i wydał Adam Boniecki. — Warszawa: skład główny Gebethner i Wolff; Kraków: G. Gebethner i Sp., 1901. — , IX, , 385, V stron: ilustracje. Boniecki, A. Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku / ułożył. i wyd. Adam Boniecki. — Warszawa: s.n., 1887. — , XV, , 425, , XLIX, s., k. tabl. Niesiecki, K. Herbarz polski, powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych. T. 2 [A—B] / Kasper Niesiecki; red. Jan Nep.[omucen] Bobrowicz. — Lipsk: nakł. Breitkopfa i Haertela, 1839. — 390 s.
Żychliński Т. Złota księga szlachty polskiej. Rocznik 5. Poznań, 1883; Paчкoў I. Белазоры Гарадзенскай і Віленскай губерняў у XVIII—XX ст. // Герольд Litherland. 2002. № 1— 2.
Крыніцы
Спасылкі