Левы фронт — расійскі грамадска-палітычны рух левага толку.

Левы фронт быў заснаваны на ўстаноўчым з’ездзе ў кастрычніку 2008 года ён быў абраны ў раду і выканаўчы камітэт «Левага фронту» і стаў каардынатарам яго арганізацыйнага аддзела. Акрамя яго ў кіраўніцтва «Левага фронту» ўвайшлі Ілля Панамароў, лідар РКП-КПСС Аляксей Прыгарын, дырэктар інстытута «Калектыўнае дзеянне» і жонка дэпутата Дзяржаўнай думы Алега Шэіна Карын Клеман і кіраўнік Ісламскага камітэта Расіі Гейдар Джэмаль.

Найбольшую вядомасць Левы фронт атрымаў падчас пратэстаў 2011-2013 гадоў. Сябры фронту актыўна ўдзельнічалі ў пратэстных акцыях, Анастасія Удальцова стала адным з заяўнікаў мітынгу на Балотнай плошчы 10 снежня 2011 года і шэсця па Якіманцы, а Сяргей Удальцоў выступіў у якасці галоўнага арганізатара марша мільёнаў 6 мая 2012 года, які сабраў, паводле некаторых ацэнак, да 200 000 чалавек і скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй.

Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Расіі Катэгорыя:Леварадыкальныя арганізацыі