Данііл Ільіч Астраў (; нар. , г. Магілёў — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1904 годзе ў г. Магілёве ў сям’і краўца. У 1924 годзе скончыў прафтэхшколу абутнікоў, атрымаў спецыяльнасць нарыхтоўшчыка абутку, але практычна па гэтай спецыяльнасці не працаваў. Вучачыся ў прафтэхшколе, быў актывістам камсамольскай ячэйкі, іграў у духавым аркестры, пасля заканчэння яе ў 1924—1925 гадах працаваў у гаркаме камсамола эканомработнікам. У 1925 годзе стаў членам УКП(б).
У 1926—1929 гг. кіраваў саюзным домам адпачынку ў г. Магілёве. Калі ў Магілёве пачалі будаваць фабрыку штучнага валакна і трэба было рыхтаваць кадры для працы на гэтым прадпрыемстве, ён быў накіраваны на курсы майстроў па штучным валакне ў г. Мыцішчы Маскоўскай вобласці, дзе навучаўся з лістапада 1929 г. па ліпень 1930 г. Пасля заканчэння курсаў у 1930—1933 гг. працаваў майстрам віскознага склепа хімічнага цэха, затым камерцыйным дырэктарам, загадчыкам на фабрыцы штучнага валакна.
З 1934 па 1937 год працаваў кіраўніком Белхарчгандлю, а на працягу года, з канца 1937 па канец 1938 года — намеснікам старшыні гарвыканкама, з канца 1938 года па ліпень 1941 года — старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, быў дэпутатам гарадскога і абласнога Саветаў, удзельнічаў у працы XVII усесаюзнай партыйнай канферэнцыі.
У 1939—1940 гг. сур’ёзна хварэў, лячыўся ў Маскве, нейкі час не працаваў. Па стане здароўя медкамісіяй пры Магілёўскім гарваенкамаце бацька быў прызнаны непрыдатным у мірнае і абмежавана прыдатным у ваенны час. Ён быў палітруком запасу III чаргі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яму было даручана забяспечваць насельніцтва і вайсковыя падраздзяленні харчам, медыцынскім абслугоўваннем. Ён адказваў за арганізацыю эвакуацыі прадпрыемстваў, матэрыяльных каштоўнасцяў і насельніцтва.
На Яўрэйскіх могілках Магілёва яму пастаўлены кенатафЕврейскому кладбищу в Могилеве присвоен статус историко-мемориального места 09.10.19 Галина Хитрикова. Побач пахаваная жонкаЗахоронения. г. Могилев. Астров Даниил Ильич 1904-1941.
Сям’я У шлюбе з Бэлай Давыдаўнай (1906—1988) меў двух дочак. Дачка Фаіна Данілаўна Астрава (нар. 1932) у 1995 рэпатрыявалася ў Ізраіль, жыла ў Кір’ят-ШманеКраткие биографические сведения и мои воспоминания.
Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Загінулі ў Другой сусветнай вайне