Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц (, аг. Ліпск, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — , г. Дальнягорск, Расія) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую школу. У 1952 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў у будаўнічых войсках на Далёкім Усходзе. Пасля службы застаўся жыць і працаваць у пасёлку Чырвонарэчанскі Прыморскага краю. У 1955 годзе быў прызначаны брыгадзірам аддзелачнікаў. У 1957 годзе пераведзены ў горад Дальнягорск.

Працаваў у трэсце «Дальметалургбуд» больш за 40 гадоў.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 сакавіка 1966 года за асобыя заслугі ў развіцці народнай гаспадаркі, навукі і культуры Прыморскага краю было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». У 1982 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна і актыўную грамадскую дзейнасц было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дальнягорскага раёна». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Літаратура Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага р-на / БСЭ ; [рэд.-склад.: В. У. Скалабан; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 1989. — С. 403—404

Катэгорыя:Дэпутаты Прыморскага краявога Савета дэпутатаў