Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур () — дзяржаўны службовец на Беларусі за часамі Расійскай імперыі.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Татураў герба «Дамброва». Сын Івана, ротмістра новагародскага, і Варвары з Катлубаяў. Ахрышчаны 10 жніўня 1811 года ў Моўчадскім касцёле.

Прызнаны ў дваранстве вызначэннямі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 16 чэрвеня 1826, 7 верасня 1835 і 30 сакавіка 1843 гадоў. Унесены ў 2-і разрад дваран Навагрудскага павета, быў калежскім рэгістратарам Ігуменскага земскага суда.

Памёр 11 (23) красавіка 1876 годаМетрычны запіс пра смерць Хрызастома Татура., пахаваны на Ружанскіх могілках у СлонімеТАТУР ХРИЗОСТОМ ИВАНОВИЧУ СЛОНІМЕ ЗНАЙШЛІ МАГІЛУ БАЦЬКІ АРХЕОЛАГА І КАЛЕКЦЫЯНЕРА ГЕНРЫХА.

Сям’я У шлюбе з Антанінай з Ярашэўскіх. Іхнія дзеці: Генрык Франц (1846—1907), археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер; Ганна; Мангуся (Марыя?); Бася (Варвара?); Іосіф (Юзаф), нарадзіўся 19.03.1855 г., ахрышчаны 28.04.1855 г. у Бярэзінскім касцёле. Далучаны да роду вызначэннем Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад (?).01.1862 г.

Літаратура 101/32 Хрызастом-Лаўрэнцій-Дамінік // Я — сын Ваш : Некрашэвічы герба «Любіч». Татуры герба «Данброва». Сеўрукі герба «Курч». Кернажыцкія герба «Юноша». Маствіловічы герба «Даленга» / Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. — Мінск : Роднае слова, 2012. — 592 с. : іл. — (Летапіс беларускай шляхты). ISBN 978-985-90254-1-9

Катэгорыя:Павятовыя маршалкі слонімскія Катэгорыя:Пахаваныя на Ружанскіх могілках (Слонім) Хрызастом