Алена Рыгораўна Каралёва (нар. , Ленінград, РСФСР) — беларускі ўрач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962).
Працавала ва ўчастковай бальніцы (в. Сухая Даліна Гродзенскі раёна; 1962—1964, галоўны ўрач), Гродзенскім псіханеўралагічным дыспансеры (1964—1975, урач-ардынатар), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1975, медыка-псіхалагічны факультэт, кафедра псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі, прафесар, у 1995—2006 — загадчык кафедры; у 2006—2010 — загадчык кафедры псіхіятрыі і наркалогіі).
Навуковыя інтарэсы: дэпрэсіі позняга ўзросту; псіхатэрапія; псіхасаматыка.
Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005).
Літаратура Депрессивные психозы периода инволюции (клинико-катамнестическое исследование) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.18 : защищена 00.00.0000 : утверждена 04.11.1994 / Королева Елена Григорьевна. — Москва, 1994.
Королева Елена Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 225. Королева Елена Григорьевна // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета : биографический справочник. — Гродно, 2003. — С. 292—293. Королева Елена Григорьевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 410.
Катэгорыя:Псіхіятры СССР Катэгорыя:Псіхіятры Беларусі