Мікалай Рыгоравіч Белы (1914—1976) — беларускі спецыяліст у галіне пульманалогіі і фтызіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1954)Белый, Николай Григорьевич (кандидат медицинских наук ; 1914—1976) . Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1971).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пэрвамайску Мікалаеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1938 годзе. Урач супрацьтанкавага дывізіёна Далёкаўсходняй арміі, удзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол, 1938—1939; дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Далёкаўсходняй ваеннай акругі, 1939—1941Белый Николай Григорьевич (15(28).03.1914-23.11.1976) .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Заходняга фронту, быў у акружэнні праціўніка, 1941; начальнік медыцынскай службы Бярэзінскага партызанскага злучэння, 1941—1944. Старэйшы інспектар, начальнік упраўлення Наркамздрава БССР, 1944—1946; навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ туберкулёзу, 1946—1949. Асістэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1957; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1954.

Загадчык кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1957—1971, адначасова дэкан лячэбнага факультэта, 1957—1958; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1959. Дацэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1971—1976.

Памёр у Мінску, пахаваны на Паўночных могілках.

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць

Выкладаў на кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута.

Выканаў кандыдацкую дысертацыю «Эндаплеўральны метад разбурэння плеўральных зрашчэнняў пры лёгачным пнеўматораксе», 1953.

Аўтар больш за 50 навуковых прац. Кіраваў выкананнем 2 кандыдацкіх дысертацый. Браў удзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі па праблемах туберкулёзу, 1971.

Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства фтызіятраў, 1960-1976.

Літаратура

Эндоплевральный метод разрушения плевральных сращений при лечебном пневмотораксе: автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Г. Белый. — Минск, 1954. Физич.характеристики: 20 с. Библиография диссертаций, защищенных в Белорусской ССР за 1945—1955 годы. ― Минск, 1958.

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Пульманолагі Беларусі Катэгорыя:Пульманолагі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі Катэгорыя:Фтызіятры СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Удзельнікі баёў на Халхін-Голе