Пярэспа () — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэнаМінгарвыканкам прысвоіў назвы станцыям трэцяй і чацвёртай ліній Мінскага метрапалітэна. Станцыю плануюць размясціць на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткінаhttps://realt.onliner.by/2016/07/30/metro-115.

Назва «Пярэспа» ад аднайменнай гістарычнай мясцовасці і ракі Пярэспы. Пачатковая праектная назва — «Праспект Машэрава».

Трэцяя чарга Зеленалужскай лініі складаецца з 3 станцый: «Пярэспы», «Камароўскай» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва мусяць скончыць да 2028—2029 годаhttps://realt.by/news/article/31932/.

Праект

Праект «Пярэспы» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны да праектаў «Прафсаюзнай» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па два на кожны бок праспекту Машэраваhttps://metro-3d-line.medium.com/трэцяя-лінія-ідзе-на-поўнач-дзе-і-калі-зявяцца-новыя-станцыі-92a60a22cbd1.

Крыніцы

Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Зеленалужская лінія метро