Віктар Мікалаевіч Дронаў ( — ) — беларускі і расійскі ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1991). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1987). Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1997)Дронов, Виктор Николаевич (кандидат медицинских наук; род. 1940) .

Біяграфія Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1972). З 1977 года да 1988 года — начальнік медыцынскай службы розных ваенных падраздзяленняў і акруг у Беларускай ССР. У час аварыі на Чарнобыльскай АЭС кіраваў дзеяннямі медыцынскага персаналу ваенных медыцынскіх часцей. З 1988 года да 1997 года — намеснік начальніка Ваенна-медыцынскай акадэмііДронов Виктор Николаевич (3.11.1940 — 15.11.2013) .

Генерал-лейтэнант медыцынскай службы запасу. Старшыня Савета ветэранаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава.

Навуковая дзейнасць Галіна навуковых даследаванняў: праблемы, звязаныя з медыцынай катастроф і ацэнка асяроддзявых санітарных страт ад тэхнагеннай зброі.

Аўтар звыш 150 друкаваных прац, прысвечаных розным аспектам арганізацыі і тактыкі медыцынскага забеспячэння ва ўмовах катастроф.

Узнагароды Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1987). Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1997).

Літаратура Виктору Николаевичу Дронову — 70 лет / подготовил Ишутин О. С. // Военная медицина. ― 2010. ― № 4. ― С. 157―158 Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 128—132

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расіі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі