Бой за замак Ітэр — узброенае сутыкненне, якое адбылося 5 мая 1945 года ў аўстрыйскім мястэчку Ітэр ля аднайменнага замка. Гэта быў адзіны бой Другой сусветнай вайны, у якім амерыканцы і немцы змагаліся разам.

Перадгісторыя У 1943 годзе нямецкія ўлады арганізавалі лагер для ваеннапалонных у аўстрыйскім замку ІтэрHarding 2013, pp. 11–13. (збудаванне XIII стагоддзя). Тут утрымліваліся пераважна высокапастаўленыя французскія палоннікі, сярод якіх былі былыя прэм’ер-міністры Поль Рэйно і Эдуар Даладзье, былыя галоўнакамандуючыя генералы Максім Вейган і Марыс Гамелен, а таксама заўважны палітычны дзеяч Франсуа Дэ ля Рок і прафсаюзны лідар Ліён Жуо. У той жа час там знаходзіліся вязні з Усходняй ЕўропыHarding 2013, pp. 72 and 181..

Ход падзей 4 мая начальнік аховы замка Себасцьян Вімер і некалькі яго падначаленых беглі, а зняволеныя ўзялі аб’ект пад свой кантроль. Французы паведамілі пра сітуацыю ў размешчанае непадалёк амерыканскае падраздзяленне (23-і танкавы батальён 12-й бранятанкавай дывізіі). Амерыканцы арганізавалі выратавальную аперацыю. Да іх далучыліся дзесяць нямецкіх салдат пад кіраўніцтвам маёра Ёзефа Гангля, якія незадоўга да гэтага здаліся ў палон, пакінуўшы замак. Усімі сіламі кіраваў лейтэнант Джон Лі (). Часці 17-й матарызаванай дывізіі СС «Гец фон Берліхінген» агульнай колькасцю 150—200 чалавек паспрабавалі вярнуць кантроль над замкам. Падчас нападу Гангль, убачыўшы, што Рэйно па неасцярожнасці падстаўляецца пад абстрэл, пабег да яго і імгненна загінуў ад стрэлу снайпера. Аднак у рэшце рэшт атака на замак была адбіта, а накіраваны эсэсаўцамі ў Ітэр гаўптштурмфюрар Курт-Зігфрыд Шрадэр далучыўся да абаранялых.

У культуры Песня «The Last Battle» шведскай паўэр-метал-групы Sabaton, якая ўвайшла ў альбом «The Last Stand». Эпізод «Ворагі-саюзнікі» дакументальнага серыяла «Апошнія крокі Гітлера» тэлеканала National Geographic.

Літаратура Harding, Stephen (2013). The Last Battle: When U.S. and German Soldiers Joined Forces in the Waning Hours of World War II in Europe. Da Capo Press. ISBN 978-0-306-82209-4.

Спасылкі Самая странная битва Второй мировой войны — когда американцы и немцы сражались вместе World War II’s Strangest Battle: When Americans and Germans Fought Together Mike Perry — Castle Itter: Strangest Battle of the War (Part 1) Mike Perry — Castle Itter: Strangest Battle of the War (Part 2)

Катэгорыя:Бітвы Другога фронту Катэгорыя:Май 1945 года Катэгорыя:Падзеі 5 мая Катэгорыя:Канфлікты 1945 года Катэгорыя:1945 год у Аўстрыі Катэгорыя:Бітвы ў Аўстрыі