Лі Хі Хо (; 21 верасня 1922, Сеул — 10 чэрвеня 2019, Сеул) — паўднёвакарэйская палітык, змагарка за правы жанчын і забеспячэнне міру. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1998—2003).
Біяграфія Нарадзілася ў Сеуле падчас . З 1942 года вучылася на факультэце гуманітарных навук і мастацтваў каледжа Іхва (цяпер Жаночы універсітэт Іхва), але з-за палітыкі японскіх улад вучобу перапыніла. У 1946 годзе стала вывучаць англійскую філалогію ў Педагагічным каледжы Сеўльскага ўніверсітэта. Атрымала ступень бакалаўра.
З 1962 года да 2009 года была замужам за 8-м прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Кім Дэ Джунам. У сям’і нарадзіўся адзін сын; акрамя таго, Лі Хі Хо была мачахай для дваіх сыноў Кіма ад першага шлюбу.
Адна з першых феміністак Паўднёвай Карэі. На працягу ўсяго свайго жыцця актыўна выступала за пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын і выкараненне гендэрнай дыскрымінацыі. Падчас аўтарытарных рэжымаў разам з Кім Дэ Чжунам удзельнічала ў прадэмакратычных рухах, пазней — працавала над паляпшэннем . Узначальвала цэнтр міру Кім Дэ Чжуна, які быў заснаваны яе мужам для садзейнічання міру і канструктыўным міжкарэйскім адносінам, а таксама для барацьбы з беднасцю. Суправаджала мужа на .
Лі памерла ва ўзросце 96 гадоў ад 10 чэрвеня 2019 года ў Сеуле.
Пахавана на Сеўльскіх нацыянальным могілках.
Спасылкі Lee Hee-ho, widow of ex-President Kim Dae-jung, dies at 97
Катэгорыя:Памерлі ад раку печані Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Палітыкі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Паўднёвай Карэі