Алесь Іванавіч Бельскі, псеўданім Алесь Ветах () — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», 1986). Вучань Алега Лойкі, які быў навуковым кіраўніком кандыдацкай дысертацыі і навуковым кансультантам доктарскай .

У 1989—2026 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце: у 1991—1995 гадах — загадчык кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, з 1999 года — на пасадзе прафесара філалагічнага факультэта, у 2018—2022 гадах — загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, апошняя пасада — прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2024—2026). У 2000—2002 гадах адначасова працаваў загадчыкам лабараторыі літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры XX—XXI стст.; літаратурная крытыка.

Галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», намеснік галоўнага рэдактара навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова».

Праўнук прафесара ўсеагульнай гісторыі Сільвестра Бельскага, які таксама даводзіцца прадзедам доктару філалагічных навук, прафесару Георгію Яталю. Пляменнік прафесара педагогікі .

Творчасць Аўтар больш як 800 прац і публікацый, сярод якіх 20 кніг. Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Іншыя псеўданімы аўтара: Алесь з-пад Капыля, Алесь Андруковіч, Сымон Арэх, Адам Гард, Ян-Карл-Юльян Пазяхоўскі, Карп Шашаль-Закідайла.

Літаратурны крытык Яўгенія Лязо адзначае аўтабіяграфізм твораў Алеся Ветаха, якія раскрываюць лёсы «маленькіх людзей».

Прызнанне Атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа за мастацкую кнігу «Хроніка смутку» (2000).

Вядомыя вучні

Навуковы кіраўнік дыпломнай працы і магістарскай дысертацыі паэткі Таццяны Мацюхінай. Навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі літаратуразнаўцы і перакладчыцы Вольгі Кругловай (2019). Навуковы кансультант доктарскай дысертацыі паэта і перакладчыка Анатоля Брусевіча (2025). Навуковы кіраўнік дыпломнай працы літаратаркі Яўгеніі Лязо (2025).

Выбраная бібліяграфія

Мастацкія кнігі

Ружовая знічка / А. Ветах. — Мінск, 1994. Хроніка смутку / А. Ветах. — Мінск, 1999. Сны пра дзяцінства / А. Ветах. — Мінск, 2014. Хрыстос між нас / А. Ветах. — Мінск, 2015. і інш.

Калектыўныя зборнікі

Карані: аповесці, апавяданні. — Мінск, 1994. Вальс пад журлівымі таполямі: аповесці, апавяданні. — Мінск, 2008. У Храме зямнога кахання: аповесці, апавяданні. — Мінск, 2009. Самая чароўная кветка аповесці, апавяданні. — Мінск, 2010. Пакуль б’ецца сэрца…: аповесці, апавяданні. — Мінск, 2013. Пад зоркай Кахання: аповесці, апавяданні. — Мінск, 2015.

Літаратуразнаўчыя і публіцыстычныя зборнікі

Пакуль баліць душа: літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Бельскі. — Мінск, 1995. Экалогія душы: артыкулы, нарысы, эсэ / А. Бельскі. — Мінск, 2003. Галасы і вобразы: літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Бельскі. — Мінск, 2008. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці / А. Бельскі. — Мінск, 2017. Сам-насам з літаратурай: літаратуразнаўчыя і педагагічныя артыкулы, творчыя партрэты і ўспаміны / А. Бельскі. — Мінск, 2018. і інш.

Краязнаўчыя кнігі

Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце / А. Бельскі. — Мінск, 2014. Тут наша Радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце / А. Бельскі. — Мінск, 2018. Тут жыцця пачатак: вядомыя людзі з Капыльшчыны / А. Бельскі. — Мінск, 2021.

Дапаможнікі для настаўнікаў

Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.): дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск, 1997. Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск, 1998. Краса і смутак: дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск, 2000. Сучасная літаратура Беларусі: дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск, 2000.

Навуковыя працы

Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск, 1997. Пейзаж у беларускай паэзіі (эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў) : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.01.01 : абаронена 14.04.1998 : зацверджана 09.12.1998 / Бельскі Алесь Іванавіч. — Мінск, 1998. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. І. Бельскі. — Мінск, 2005. і інш.

Крыніцы

Літаратура

Бельский Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 349.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі