Дзмітрый Канстанцінавіч Безнюк (нар. , г. Мінск) — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне тэорыі, метадалогіі і гісторыі сацыялогіі. Доктар сацыялагічных навук (2006), прафесар (2007).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофска-эканамічны факультэт, спецыяльнасць «Філасофія», 1993).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1995, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра сацыялогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыялогія рэлігіі; сацыялогія кіравання і ўлады; гісторыя і метадалогія сацыялогіі; рэлігійная сацыялогія.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Бібліяграфія Социодинамика отношений государства и церкви в Республике Беларусь: социологический анализ : диссертация … доктора социологических наук : 22.00.01 : защищена 31.10.2006 : утверждена 27.12.2006 / Безнюк Дмитрий Константинович. — Минск, 2006. Власть : методологические основы социологического анализа / Д. К. Безнюк. — Минск, 1998. Государственно-конфессиональные отношения в Республике Беларусь (социологический анализ) / Д. К. Безнюк. — Минск, 2006. Национална и религиозна безбедност Белорусије / Димитриј К. Безњук // Политикологија религије. — Београд, 2007. — Књ. 1. — С. 71—83.

Літаратура Безнюк Дмитрий Константинович // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009 : сборник научных трудов. — Минск, 2009. — С. 246.

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі філасофска-эканамічнага факультэта БДУ