«Вада, хмель і солад» — студыйны альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены ў 2017 годзе. Спіс песень
Удзельнікі запісу Ілля Кубліцкі — цыстры Алесь Чумакоў — вакал, гуслі, рэбек, сярэднявечныя жалейкі, колавая ліра Марыя Шарый — флейты, сярэднявечныя жалейкі Зміцер Сасноўскі — дуды, вакал Сяргей Тапчэўскі — барабаны, перкусія, тромбамарына, бэк-вакал Аляксей Войцех — барабаны, перкусія Віталь Кулеўскі — бэк-вакал Крытыка Музычны крытык Ягор Цывілька адзначыў, што «атрымаўся вясёлы, жвавы праграмны альбом для аматараў піва і сярэдневечных танцаў». Музычны журналіст Мікалай Янкойць лічыць, што «новы дыск гучыць дастаткова цэльна, добра сыграны, нядрэнна запісаны, і ён абавязкова спадабаецца фанатам гурта». Музычны крытык Зміцер Безкаравайны мяркуе, што «дыск цалкам апраўдвае сябе: добры набор песень з патрэбнай дозай весялосці і праніклівасці, дбайныя аранжыроўкі і ідэальны гук». Музычны журналіст Конрад Ярафееў адзначыў, што «чарговы альбом калектыва гучыць у эстэтыцы галівудскага камерцыйнага сярэднявечча».
Спасылкі
Альбом на афіцыйным сайце гурта
Катэгорыя:Альбомы 2017 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Стары Ольса»