Грузінскае царства () — сярэднявечная грузінская дзяржава на Каўказе, якая ўзнікла пасля аб’яднання большай часткі Грузіі Багратам III у 1008 годзе. У перыяд найбольшага росквіту з’яўлялася адной з вялікіх дзяржаў, размешчанай на скрыжаванні Еўропы і Блізкага Усходу, а таксама наймацнейшай дзяржавай усходняга (праваслаўнага) хрысціянства. Аднак манголы нанеслі Грузіі цяжкі ўрон, які пацягнуў за сабой раскол дзяржавы; пазней восем разбуральных нашэсцяў Тамерлана цалкам разбурылі яе магутнасць, прывёўшы да канчатковага распаду.

Літаратура Вачнадзэ М., Гурулі В., Бахтадзэ М. Гісторыя Грузіі (з найстаражытных часоў да нашых дзён)

Спасылкі Georgia: Historical flags, 5th-18th centuries

Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Каўказа Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грузіі Катэгорыя:Царствы