Санта-Крус-дэ-ла-Сьера () — горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).

Гісторыя Заснаваны ў 1560 годзе іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго роднага горада ў Эстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592 годзе.

Прыродныя ўмовы Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргенцінскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус. У дэпартаменце знаходзіцца Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада.

Насельніцтва Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.

Эканоміка Нафтаперапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.

Транспарт Звязаны чыгункай з Аргенцінай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.

Архітэктура Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Марыса Мілер

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі http://www.gmsantacruz.gov.bo/ — Афіцыйны гарадскі сайт

Катэгорыя:Гарады Балівіі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1561 годзе