Міхаіл Веніямінавіч Навучыцель (, Іркуцк, Расія — ) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія Скончыў Іркуцкі фінансава-эканамічны інстытут (1951), Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1959).

Працаваў у Іркуцкім інстытуце народнай гаспадаркі (1951—1971, дацэнт, дэкан планава-эканамічнага факультэта), Гомельскім дзяржаўным універсітэтце імя Ф. Скарыны (1971—2005, прафесар кафедры эканамічнай тэорыі, у 1971—1990 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і метадалогія эканамічнай навукі; гісторыя эканамічных вучэнняў; праблемы развіцця рыначнай эканомікі.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1976).

Бібліяграфія Социально-экономические проблемы Сибири в экономической литературе 2-й половины XIX в. : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 591 / Научитель Михаил Вениаминович. — Москва, 1968.

Літаратура

Навучыцель Міхаіл Веньямінавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 441—442.

Научитель Михаил Вениаминович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 352. Научитель Михаил Вениаминович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 121. М. В. Научитель — историк экономической мысли Сибири пореформенного периода / Т. А. Яковлева // Историко-экономические исследования. — Иркутск, 2009. — Т. 10, № 2. — С. 111—124. Міхаіл Веньямінавіч Навучыцель // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3. —1994. — № 3. — С. 74. Основатель научной школы экономистов / Д. Павловец // Университет профессорский. — Гомель, 2005. — С. 221—224.

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы