Карнелі Стаўпавіцкі-Лябецкі ( або Lebecki, , каля Слоніма, Вялікае Княства Літоўскае, цяпер Беларусь ― , Яцвіск, цяпер Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці, Беларусь) ― епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Рускай уніяцкай царквы (1729—1730), базыльянін, протаархімандрыт Кангрэгацыі Святой Тройцы (1726—1730), архімандрыт Дубенскі і Дзерманскі, архімандрыт Супрасльскі.
Біяграфія
Навучанне Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і лацінскага абраду ў ваколіцах Слоніма, быў сынам Пятра і Ганны. Пасля далучэння да базыльян і прыняцця вечных абяцанняў 3 снежня 1716 г. пачаў навучанне ў грэцкай калегіі святога Афанасія ў Рыме, дзе, відаць, у наступным годзе прыняў святарскае пасвячэннеDmytro Blažejovskyj. Byzantine Kyivan rite students… — P. 85..
Дзейнасць у Васіліянскім чыне Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую ў 1720 г. быў прапаведнікам у базыльянскім манастыры Святой Тройцы ў Вільні, потым — магістр навіцыяту ў Быцені, а пазней рэктар семінарыі пры Базыльянскай калегіі ва Уладзіміры і чыноўнік на тамтэйшай епіскапскай катэдры. У наступныя гады быў ігуменам у базыльянскіх манастырах у Беразвеччы і Уладзіміры, адначасова кансультантам Базыльянскага ордэна. У якасці дэлегата полацкага арцыбіскупа Фларыяна Грабніцкага ўдзельнічаў у з’ездзе іерархаў уніяцкай царквы ў Луцку, дзе падпісаў ліст да Апостальскай Сталіцы, у якім епіскапат выказваў удзячнасць Папе за зацвярджэнне пастановаў Замойскага Сінода і прасіў умяшацца ў справу аховы маёмасці ўніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай (ліст датаваны 23 красавіка 1725 г.). На капітуле ў Быцені (13-18 кастрычніка 1726 г.) быў абраны протаархімандрытам Кангрэгацыі Святой Тройцы. Праўдападобна, з 1729 г. ён быў архімандрытам базыльянскага манастыра ў Дзермане і Дубне. 15 студзеня (або 15 лютага)Meletius M. Wojnar OSBM. De Protoarchimandrita Basilianorum… — P. 280. 1729 г. ён быў абраны архімандрытам Супрасльскага манастыра, але з-за непаразуменняў, якія ўзніклі падчас галасавання, адмовіўся ад гэтай годнасці. Пасля яго наступнага аднагалоснага абрання 28 лютага ў тым жа годзе даў згодуDorota Wereda. Stołpowicki-Lebiecki… ― S. 93..
Епіскап Уладзіміра-Берасцейскі 12 жніўня 1729 г. атрымаў ад караля Аўгуста ІІ намінацыю на Ўладзімірскае і Берасцейскае біскупства, а 3 верасня атрымаў ад мітрапаліта Атанасія Шаптыцкага грамату на карыстанне маёмасцю Ўладзімірскай дыяцэзіі. Падобна, што Стаўпавіцкі завалодаў гэтай маёмасцю яшчэ да біскупскага пасвячэння, што выклікала канфлікт з мітрапалітам Шаптыцкім, які паскардзіўся ў Кангрэгацыю Прапаганды Веры, абвінаваціўшы яго ў адмове вярнуць рухомую маёмасць, срэбра і грошы, якія захоўваліся ў Супрасльскім манастыры пасля смерці (19 верасня 1728 г.) Мітрапаліта Льва Кішкі. Кангрэгацыя даручыла нунцыю Каміла Паолуччы ўзяць справу пад свой кантроль. Справа была вырашана вельмі хутка, бо 29 лістапада 1729 г. мітрапаліт пераняў частку рухомай маёмасці, а 11 снежня ў Львове пасвяціў Стаўпавіцкага ў біскупы.
З нагоды епіскапскай хіратоніі Стаўпавіцкага-Лябецкага іераманах Супрасльскага манастыра Валерыян Завадскі 14 студзеня 1730 г. выдаў прысвечаную новаму біскупу кнігу: «Wiek zakonny w Niebie zapisuiący Dzieie, do czego od śły użycza Piora, to iest Medytacye Zakonne z Przydatkiem Nabożeństwa Kapłańskiego. Przez X. Wáleryana Zawadzkiego Zákonu Swiętego Bazylego W. Konsultora Konwentu Supraśl: do Druku powtornie podane. 1730 год. Дзень 14. Стычня, (Супрасль, Друк О. О. Базыльянаў)».
Біскуп Карнілій Стаўпавіцкі-Лябецкі памёр 22 студзеня 1730 г. у ятвіскім базыльянскім кляштары, праз 42 дні пасля біскупскай хіратоніі. Яго раптоўная смерць выклікала падазрэнне ў царкоўнай іерархіі, а мітрапаліт Шаптыцкі нават дэлегаваў у Супрасльскі манастыр дарадцаў базыльянскага ордэна для расследавання справы, бо існавала падазрэнне, што ў Супраслі Стаўпавіцкага атруцілі.
Крыніцы
Літаратура
Dmytro Blažejowskyj. Hierarchy of the Kyivan Church (861—1990). — Romae, 1990. Dmytro Blažejovskyj. Byzantine Kyivan rite students in Pontifical Colleges, and Seminaries, Universities and Institutes of Central and Western Europe (1576—1983), AOSBM, Sectio I. — Vol. 43. — Rome 1984. — 366 P. Dorota Wereda. Stołpowicki-Lebiecki (Lebecki) Kornel (Korneliusz), h. Ościa (1689—1730) // Polski Słownik Biograficzny. ― Warszawa — Kraków, 2006. ― T. 44. ― S. 93—94. Dorota Wereda, Biskupi unickiej diecezji włodzimiersko-brzeskiej w XVIII wieku // Szkice Podlaskie. ― T. 9, 2001. ― S. 61—75. Meletius M. Wojnar OSBM. De Protoarchimandrita Basilianorum (1617—1804). ― Romae 1958. — 298 p.
Спасылкі
Урывак з «Памяніка» Чына святога Васіля Вялікага — Студзень (прагледжана 16.11.2015 г.) ELEKTRONICZNA BAZA BIBLIOGRAFII ESTREICHERA (прагледжана 16 лістапада 2015 г.) Біскуп Карнілій (Карнэліюш) Лябецкі-Стаўповіцкі (Лябецкі), OSBM † // Іерархія Каталіцкага Касцёла (дата доступу 16.11.2015)
Катэгорыя:Уладзімірскія і берасцейскія ўніяцкія епіскапы Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Постаці Супрасля Катэгорыя:Постаці Вільні