Эліяс Менахем Стэйн (; — ) — амерыканскі матэматык, лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1931 годзе ў Антверпене (Бельгія) у сям’і яўрэяў-ашкеназі. Пасля таго, як у 1940 годзе Бельгія была захоплена нацыстамі, сям’я бегла ў ЗША. Там ён скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, дзе ў 1955 годзе абараніў дысертацыю пад кіраўніцтвам Энтані Зігмунда. Пасля гэтага ён спачатку выкладаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1958 годзе стаў дацэнтам Чыкагскага ўніверсітэта, а ў 1963 годзе — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта.
Стэйн працаваў у асноўным у галіне гарманічнага аналізу. Сярод яго шматлікіх вучняў — два філдсаўскія лаўрэаты: Чарлз Феферман і Тэрэнс Тао.
Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя