Поль Адрыен Марыс Дыра́к (; , , Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Фларыда, ЗША) — брытанскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Эрвінам Шродзінгерам), за адкрыццё новых аспектаў тэорыі атамаў і іх застасаванне.
Жыццё і кар’ера Поль Дырак нарадзіўся і рос у Бішапстане, раёне Брысталя. Яго бацька, Чарлз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Морыца, Швейцарыя. Яго маці была з Корнуала, нарадзілася ў сям’і марака. У Поля быў старэйшы брат Фелікс (), які скончыў жыццё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (). Яго маладыя гады ў сям’і былі не вельмі шчаслівыя, яго бацька адрозніваўся строгасцю і аўтарытарнай натурай. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскай пачатковай школе (), потым працягнуў вучобу ў () дзе яго бацька працаваў настаўнікам французскай мовы. Гэтая школа была пры Брыстальскім універсітэце, у якім вельмі вялікае значэнне надавалі навуковым дысцыплінам.
Унёсак у навуку Адзін з творцаў квантавай механікі і квантавай электрадынамікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Эрвінам Шродзінгерам), за вялізны ўклад у развіццё квантавай механікі.
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук