Мёрскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў межах горада Мёры. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Назва Паводле К. Бугі, назва ракі Мёрыцы, што выцякае з возера Мёры (Мёрскае), таго ж паходжання, што і літоўскі гідронім Mera. Назву літоўскай ракі Mera А. Ванагас звязваў з літоўскім mares, marios "затока" і далей параўноўваў з лац. mare, ст.-ірл. muir, гоц. marei, анг.-сакс. merisc «балота», ст.-верх.-ням. muor «балота»: індаеўрапейскае *mor- "стаячая вада"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 204..
На думку І. Капылова, не існуе адзінай версіі этымалогіі назвы Мёры: адны вучоныя звязваюць гэтую назву з фіна-ўгорскім гідранімічным фармантам jarvi, што азначае возера; другія мяркуюць, што назва горада паходзіць ад прозвішча Маер, Меер; трэція звязваюць тапонім з уладальнікамі паселішча князямі Мірскімі; чацвёртыя — са старажытным словам мір у значэнні абшчына. Таксама даследчыкі сыходзяцца на думцы, што паходжанне назвы звязана з племем мераІ. Л. Капылоў. Мёры ці Міёры? // Звязда. 28 чэрвеня 2012 г. № 27238..
На думку А. Рогалева, назва возера Мёры ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада», які распаўсюджаны ў складзе геаграфічных назваў і тэрмінаў у самых розных мовах на еўразійскіх прасторахА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140-141..
На думку А. Адамковіча, назва возера Мёры фінскага паходжання: складаецца з асноў maij «бабёр» і jaura «возера» і тлумачыцца як «возера, у якім жывуць бабры»А. Адамковіч. Аб паходжанні айконімаў Мёры, Паставы, Шаркаўшчына // Kalba ir kontekstai. VI. Vilnius, 2015. С. 12, 15..
Гідраграфія Возера Мёрскае знаходзіцца ў басейне ракі Мёрыца. Плошча возера складае 1,15 км². Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня — 3,49 км, найбольшая шырыня — 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі — 8,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 5,24 млн м³, плошча вадазбору — 63,6 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 метраў. Схілы пераважна разараныя, месцамі знаходзяцца пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на поўдні і на захадзе знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе берагі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера мае востраў, якая знаходзіцца ў заходнім плёсе возера. Плошча вострава складае 0,044 км². Цэнтральны і заходні плёсы возера раздзяляюцца дамбай. Зарастае каля траціны плошчы возера. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,8—2 м.
Вадаём злучаны пратокай з возерам Асінаўка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Мёры