Мінская ратуша — адміністрацыйны будынак у цэнтральнай частцы Мінска, на Высокім рынку. Да скасавання магдэбургскага права для Мінска (14 мая 1795) у ратушы праходзілі пасяджэнні органа гарадскога самакіравання — магістрата або рады, у будынку захоўваліся эталоны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы быў першы гарадскі гадзіннік.

Цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным для прыёму ганаровых гасцей мінскіх гарадскіх улад. На 32-метровай вежы з флюгерам устаноўлены гадзіннік і герб горада. Куранты на вежы Мінскай ратушы кожную гадзіну на працягу 19 секунд адбіваюць мелодыю прыпеву «Песні пра Мінск» (музыка Ігара Лучанка).

Гісторыя Пра патрэбу збудаваць ратушу ўпершыню паведамляецца ў прывілеі на Магдэбургскае права, нададзеным Менску вялікім князем літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам 14 сакавіка 1499 года. Месца знаходжання будынка, у якім у гэты час праходзілі пасяджэнні магістрату, не вядома. У наступных прывілеях 1552 і 1569 гадоў зноў згадана патрэба ўзвядзення ратушы.

Упершыню ратуша згаданы ў дакуменце 1582 года, калі падданага маёнтку Гарадзец пасадзілі ў вязніцу, што размяшчалася ў ратушы. Аднак у 1591 годзе горад атрымаў шэраг ільгот на «…ратуш, которы они тепер збудовати хочуть…»

У канцы XVI стагоддзя сустракаюцца звесткі пра ратушу як збудаванне, што размяшчалася на плошчы Высокі Рынак. У 1640 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак, значную шкоду ратушы ўчынілі маскоўскія акупанты.

Адноўленая ў паваенны час, ратуша, відаць, мела даволі выразнае архітэктурнае аблічча. Чэшскі падарожнік Бергард Танер, які ў 1678 годзе наведаў Мінск, пісаў: «Галоўнае ўпрыгожанне пляцу ратуша, што стаіць у цэнтры, аточаная мноствам крам». У 1744 годзе будынак перабудавалі ў стылі барока пад кіраўніцтвам і намаганнямі менскага войта Станіслава Бужынскага. Ёсць звесткі, што ў канцы XVIII стагоддзя пры ратушы дзейнічала партыкулярная аптэка.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) ратушу перабудавалі ў стылі класіцызму (архітэктар Фёдар Крамер). Чарцёж галоўнага фасада будынка публікавалі ў «Атласе Мінскай губерні». У будынку ратушы знаходзіліся магістрат, суд, гаўпвахта, гарадавы, паліцыя і архіў.

Наступную рэканструкцыю ратушы (архітэктар Міхал Чахоўскі) правялі ў 1819 годзе, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі. У 1830-я гады ў будынку размяшчалася музычнай школа. У 1847 годзе залю, што знаходзілася на другім паверсе ратушы, рэканструявалі пад гарадскі тэатр (архітэктар Казімір Хршчановіч, афармленне інтэр’ераў мастака Я. Кураткевіча).

Знішчэнне У 1851 годзе прынята рашэнне пра знос ратушы. Фармальная нагода, што ратуша, «займаючы сабой частку галоўнай плошчы, сцясняе яе і закрывае від саборнай царквы і прысутных месцаў, якія будуюцца».

Зянон Пазняк сцвярджае, што ў складзеным імператару ўсепадданейшым рапарце таксама «тэндэнцыйна і заведама непраўдзіва» пісалася, што пабудова гэта «вельмі лядашчая», на што рэзалюцыя цара была кароткай: «Зламаць, а каравул перавесці ў будынак прысутных месц». Будаўніцтва побач з ратушай прысутных месцаў, дзе размясціліся дзяржустановы Мінскай губерні, было скончана ў 1852 годзе.

На рашэнні пра знос ратушы сапраўды стаіць уласнаручная рэзалюцыя Мікалая I, гэта не значыць, што імператар быў ініцыятарам зносу. Расчыстка плошчы перад прысутнымі месцамі і губернатарскім домам ад развалін старой ратушы ставілася ў заслугу мінскаму губернатару Фядоту Шкларэвічу.

Мінскі краязнавец і калекцыянер Міхаіл Гаўсман, які быў пакараны расійскімі ўладамі за ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1863 годзе, у сваім неапублікаваным рукапісе «Гістарычнае спісанне губернскага горада Мінска і губерні»Денисов В. Н. К истории одной неопубликованной рукописи // Книга в Белоруссии. — Мн., 1988. — С. 123—140. паведамляе наступныя гарадскія чуткі, якія шырока цытуюцца ў наш час:

Толькі ў 1857 годзе Мінская гарадская дума вылучыла грошы «на куплю снарадаў для разборкі ратушнага будынка». Увесь гэты час былая рэзідэнцыя гарадскога магістрата пуставала. Пазняк перакананы, што бюракратычная важданіна была выклікана некаторым скрытым супрацьдзеяннем мінчукоў, і сцвярджае, што на гандаль, які быў прызначаны дзеля выдачы падраду на разборку будынка, ніхто не з’явіўся. Гэтую думку працягвае краязнавец Святаслаў Асіноўскі, які сцвярджае, што пасля гэтага ратушу руйнавалі вайскоўцы па загадуПоле памяці : Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны / Святаслаў Асіноўскі. — Мінск : Полымя, 1999. — 174, с. : іл., партр. ; 20 см. — Бібліяграфія: с. 174―175. — 3000 экз. — ISBN 985-07-0299-0.

Сквер аднавілі толькі ў канцы XIX стагоддзяУ. М. Дзянісаў. Рэканструкцыя і знос гарадскога сімвала // .

Аднаўленне

У 1988 годзе зацверджаны праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы Мінска. Праектам прадугледжвалася аднаўленне будынка гарадской ратушы па стане на канец XVIII ст. у стылі класіцызму.

У 2002—2003 гадах будынак ратушы быў адноўлены спецыялістамі ААТ «Стары Менск», якія выкарыстоўвалі старыя чарцяжы і малюнкі. Не спрабуючы прытрымлівацца іх у дакладнасці, дойліды захавалі галоўныя элементы будынка. 4 лістапада 2004 года адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага сімвала Мінска.

Архітэктура

Мела выгляд тыповай для беларускіх ратуш XVII—XVIII стагоддзяў — 2-павярховага выцягнутага дома з вежай, якая выступала ў цэнтры за лінію галоўнага фасада. Аналагічныя тыпы ратуш былі ў Магілёве і Віцебску. Мінская ратушная вежа прамавугольная, 3-ярусная. У пачатку XVIII ст. дах, магчыма, быў больш стромкім.

Па перабудове архітэктарам Фёдарам Крамерам у канцы XVIII ст. ратуша набыла рысы класіцызму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Цэнтральная частка сіметрычнага паводле кампазіцыі галоўнага фасада вылучалася рызалітам з 3-маршавымі сходамі, і акцэнтавалася чацверыковай вежай, завершанай шлемападобным купалам са шпілем і флюгерам. Рызаліт і тарцы мелі афармляліся 4-калоннымі порцікамі іанічнага ордэна. На ўзроўні 2-га паверху ў прасторы порціка знаходзіўся балкон С. 335..

Археалогія У 1998 годзе праводзіліся грунтоўныя археалагічныя даследаванні пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянціна Собаля. Высветлілася, што будынак ратушы пачалі будаваць у канцы XVI ст. на пустым месцы, дзе раней не было забудовы. Сцены будынка ўзводзілі ў тэхніцы мяшанай муроўкі (вялікапамерная цэгла-пальчатка разам з каменнем). Падлога ў дольных памяшканнях была з прамавугольнай керамічнай пліткі. Сцены ўнутраных памяшканняў былі атынкаванымі. У цэнтры будынка знайшлі рэшткі коміну, які ўпрыгожвала кафля з раслінным арнаментам. Вокны былі зашклёныя круглымі шыбамі з зялёнага шкла, якое ўстаўлялася ў металёвыя пераплёты. Увесь час свайго існавання будынак быў накрыты дахоўкайУ. М. Дзянісаў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // .

Гл. таксама Магдэбургскае права ў Мінску

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Мінская ратуша на Radzima.org Мінская ратуша на Мінск стары і новы Мінская ратуша ў Юркавым куточку

Ратуша Катэгорыя:Ратушы Беларусі Катэгорыя:Плошча Свабоды (Мінск) Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Казіміра Хршчановіча