Мёртвае — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Блакітныя азёры». Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр.
Возера належыць да басейну ракі Страча.
Катлавіну возера ўтварае паласа верхавога балота, а таму ў ваду не трапляюць мінеральныя рэчывы. Мінералізацыя возера не перавышае 50—60 мг/л. Воднае люстэрка мае амаль чорны колер. На мелкаводдзі водныя расліны не распаўсюджаныя. Рыба ў возеры практычна адсутнічае. З гэтай прычыны возера атрымала сваю назву.
Катэгорыя:Балдуцкая група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна