Надзея Захараўна Харытонава (, с. Лапазна, Суражскі раён, Бранская вобласць, Расія — кастрычнік , Бранск) — лесавод. Доктар біялагічных навук (1973), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1959), прафесар (1975).

Біяграфія Скончыла Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1945).

Працавала ў Савецкім лясгасе (Лябяжскае лясніцтва, Кіраўская вобласць; 1941—1943, памочнік ляснічага), Бранскам упраўленні лесааховы і лесанасаджэнняў (1945—1946, старшы інжынер), Бранскім тэхналагічным інстытуце (з 1946 — асістэнт, дацэнт кафедры энтамалогіі і фітапаталогіі, з 1973 — загадчык кафедры лесааховы), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1995, прафесар кафедры лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва).

Навуковыя інтарэсы: біялагічная ахова лесу ад шкоднікаў і хвароб; падрыхтоўка кадраў для лясной гаспадаркі.

Узнагароды Званне «Заслужаны лесавод РСФСР» (1979) і інш.

Бібліяграфія Энтомофаги короедов и стволовых слоников в хвойных насаждениях Брянского лесного массива : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.097 / Харитонова Надежда Захаровна. — Воронеж, 1970. Большой сосновый долгоносик и меры борьбы с ним в лесах Брянской области : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / Харитонова Н. З. ― Воронеж, 1959.

Спасылкі Профессор Н. З. Харитонова, земля Брянская

Катэгорыя:Выкладчыкі Бранскага дзяржаўнага інжынерна-тэхналагічнага ўніверсітэта