Міласлаўскае () — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Міласлаўскага раёна Разанскай вобласці Расіі. Размешчаны на паўднёвым захадзе вобласці, на рацэ Мокрая Палацебня (басейн Акі), за 136 км на паўднёвы захад ад Разані. У пасёлку ёсць аднайменная чыгуначная станцыя Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Павелец — Раненбург. Аўтобуснымі маршрутамі пасёлак звязаны з Масквой, Разанню, Скапінам, Ражскам. Населены пункт упершыню згадваецца ў 1350 годзе. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Разанскай вобласці