Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана — адзін з кірункаў сумеснай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, звязаны з ваеннымі, ваенна-палітычнымі і ваенна-тэхнічнымі пытаннямі.

Агульны агляд Многія аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне засакрэчаны, аднак, у крыніцах адкрытага доступу ўсё ж утрымліваюцца пэўныя звесткі, якія дазваляюць зрабіць выснову аб доўгатэрміновай і цеснай кааперацыіАлександр Шпаковский. Белорусский ВПК – для Вооруженных Сил Азербайджана // Каспийский институт стратегических исследований : официальный сайт. — 20 июля 2022.. Больш таго, Азербайджан лічыцца адным з галоўных пакупнікоў зброі ў Беларусі.

На пэўныя акцэнты ў палітыцы афіцыйнага Мінска на азербайджанскім напрамку паказвае спецыфіка кадравай палітыкі ў частцы фарміравання дыпламатычнага корпуса, і канкрэтна – фігура беларускага пасла ў Баку. У лістападзе 2020 года гэтую пасаду заняў генерал-палкоўнік Андрэй Раўкоў, у мінулым міністр абароны і дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Таксама вельмі сімвалічна, што пераемнік Раўкова на пасадзе кіраўніка ваеннага ведамства, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін свой першы замежны візіт нанёс менавіта ў Азербайджан. Палітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі пісаў, што тым самым беларускія ўлады падкрэслілі даверны характар адносін і значнасць узаемадзеяння дзвюх дзяржаў у галіне абароны і бяспекі.

Ваенна-тэхнічная сфера Баку з’яўляецца адным з ключавых партнёраў афіцыйнага Мінска ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароннай прамысловасці Азербайджанскай Рэспублікі заключана адпаведнае пагадненне. З 2002 па 2022 год апошняя краіна знаходзілася ў лідарах па закупках розных відаў беларускага ўзбраення: на першым месцы па закупцы танкаў і артылерыі; на другім – па закупцы браняванай тэхнікі, на трэцім – па закупцы баявых самалётаў. У кастрычніку 2020 года, у разгар Другой Карабахскай вайны, кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў у інтэрв’ю французскай газеце Le Figaro назваў Беларусь разам з Расіяй, Турцыяй і Ізраілем у якасці «асноўных пастаўшчыкоў» ваеннай прадукцыі для патрэб азербайджанскай арміі.

Паводле афіцыйных звестак, у 2012 годзе Баку выдаткаваў на закупку беларускай вайсковай тэхнікі 167 млн долараў. У наступны час здарыўся правал (у 2013 годзе Мінск прадаў усяго на $ 32 млн, у 2014 і 2015 гадах і зусім закупак Баку не вырабляў), але ўжо ў 2016 годзе сітуацыя змянілася — Азербайджан, згодна з дакладам Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), закупіў у Беларусі зброі адразу на $ 170 млнМинск хочет продавать Баку своё оружие вместо российского? — EurAsia Daily : интернет-издание. — 2 апреля 2018..

Варта таксама адзначыць, што ў 2008—2011 гадах азербайджанскія комплексы СПА С-125М «Пячора» і 9K33M3 «Аса-AKM» праходзілі мадэрнізацыю на беларускім прадпрыемстве «Тэтраэдр» (г. Мінск)Беларусь продала Азербайджану «оружие победы» . Беларускія ваенныя пастаўкі ў АзербайджанГодПрадукцыяЗаўвагі200519 адз. Т-72Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?200641 адз. Т-7220083 адз. 2С7 «Піён»20095 адз. Су-25 і 9 адз. 2С7 «Піён»2002—2012112 адз. Т-72, 60 адз. БТР-70, 90 адз. Д-30, 5 адз. Су-25без уліку 19 і 41 адз. Т-72 за 2005 и 2006, 30 адз. Д-30 за 2010, 5 і 1 адз. Су-25 за 2009 і 2010SIPRI: Кризисы стимулируют торговлю оружием в мире20142 адз. Т38 «Стылет»Беларусь продала Азербайджану две батареи «Стилетов» — ВИДЕО201726 адз. 2С5 «Гіяцынт-Б»“Полонезы” для друга Алиева: сколько оружия Беларусь продала Азербайджану2018каля 10 адз. В-200 «Паланэз», невядомы лік «Навальніца-С» і «Навальніца-6»

Карабахскі канфлікт

Беларуская ваенная прадукцыя выкарыстоўвалася азербайджанцамі ў ходзе Карабахскага канфлікту. У лістападзе 2018 года прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Арменіі Ганна Нагдалян пракаментавала пастаўкі ўзбраенняў Азербайджану такМИД Армении: Мы не можем относиться к продаже оружия Азербайджану как к исключительно деловой сделке // Салідарнасць : газета. — 23 ноября 2018.:

Паводле заявы прэзідэнта непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Араіка Аруцюняна, падчас Другой Карабахскай вайны ў кастрычніку 2020 года Азербайджан абстраляў горад Сцепанакерт рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню беларускай вытворчасці «Паланэз». У цэлым, наяўнасць у арсенале Узброеных Сіл Азербайджана дадзенага ўзору сур’ёзна ўзмацніла іх ўдарны моц і дазволіла кампенсаваць наяўнасць у армянскай арміі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр-Э» расійскай вытворчасці, што ўраўнаважыла магчымасці бакоў у гэтым класе ўзбраенняў.

У пачатку лістапада таго ж года азербайджанцы пры дапамозе беларускага комплексу РЭБ «Навальніца-С» знішчылі адзін армянскі беспілотнік у Тавузскім раёне. Дзякуючы комплексам «Навальніца-6» былі паспяхова падушаны сродкі СПА Нагорнага Карабаха і Арменіі, уключаючы зенітныя ракетныя комплексы «Аса», «Тор» і С-300Азербайджан белорусскими «Грозами» глушил армянскую ПВО — видео // EADaily, 23 ноября 2020.

Па дадзеных сумеснага журналісцкага расследавання Бюро, Hetq і OCCRP, падчас другой Карабахскай вайны Азербайджан збіваў армянскія беспілотнікі сістэмай СПА «Пячора-2ТМ», набытай у прыватнага беларускага вытворцы зброі «Тэтраэдр».

Гл. таксама Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы

Спасылкі Александр Шпаковский. Белорусский ВПК – для Вооруженных Сил Азербайджана // Каспийский институт стратегических исследований : официальный сайт. — 20 июля 2022.

Катэгорыя:Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узброеныя сілы Азербайджана Катэгорыя:Знешняя палітыка Азербайджана