Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе вылучаных 1-й Мінскай партызанскай брыгадай атрадаў імя Кірава, імя Варашылава (створаны ў жніўні 1943) і імя Будзённага (створаны ў лістападзе 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Пухавіцкага, Рудзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (910 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Кірава; атрад імя Будзённага; атрад імя Варашылава; атрад імя Жукава.

Камандаванне Камандзір М. І. Карашкоў

Камісар Г. М. Папшаў

Начальнік штаба Р. М. Дзедаў

Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і іншых. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,3 тысячы рэек. У красавіку 1944 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Таковішча і Вялікія Лукі Пухавіцкага раёна. У жніўні 1943 года вялі засадныя баі каля вёскі Ачыжа Чэрвеньскага, у снежні каля вёскі Матарова Рудзенскага раёнаў, у ліпені — жніўні 1943, красавіку — маі 1944 гадоў — баі з карнікамі. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Чэрвень.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе