Партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадоцкага, Суражскага і Мехаўскага раёна. 1 лістапада (атрады 1-ы і 3-і, штаб брыгады) і 3 снежня 1943 года брыгада (363 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Партызану М. Ф. Сільніцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад Брыгада была створана на базе атрада Д. Ф. Райцава, вылучанага з 1-й Беларускай партызанскай брыгады, і прысланых з савецкага тылу атрадаў імя Лазо і «Сібірак». Пры стварэнні брыгады былі арганізаваныя атрады: 1-ы, 2-і, 3-і і 4-ы, у ліпені 1943 года был створаны 7-ы атрад. У лютым 1943 года атрады імя Лазо і «Сібірак», а ў верасні 1943 2-і і 4-ы былі вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ва Ушацкі і Чашніцкі раёны, пазней яны ўвайшлі ў партызанскую брыгаду імя ВЛКСМ.

Камандаванне Камандзір Д. Ф. Райцаў

Камісары В. К. Перуноў; І. І. Карнавухаў (выконваў абавязкі); А. Я. Федарэнка (выконваў абавязкі); В. С. Цыганкоў.

Начальнікі штаба І. І. Карнавухаў; Р. Н. Мельянцоў (выконваў абавязкі); М. Я. Паддубны; А. Я. Федарэнка.

Гісторыя Атрад Д. Ф. Райцава ўдзельнічаў у стварэнні Суражскай партызанскай зоны. Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы Віцебск — Гарадок. У жніўні 1943 года падарвалі 120 рэек. У лютым — сакавіку, чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў.

Памяць У 1972 годзе каля вёскі Хамякова Віцебскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1975 годзе ў вёскі Кабішча Гарадоцкага раёна — стэла.

Гл. таксама Курынскі бой

Літаратура

Спасылкі Бригада им. Краснознамённого Ленинского комсомола

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе