Бой ля мыса Палас у ноч з 5 на 6 сакавіка 1938 года — адна з найважнейшых марскіх бітваў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Бой уяўляў сабой хуткае (некалькі хвілін) сутыкненне эскадры супрацьлеглых бакоў, у якім асноўны ўдар нанеслі рэспубліканскія эсмінцы з дапамогай тарпед. У выніку флагманскі карабель франкісцкай эскадры, цяжкі крэйсер «Балеарэс» тыпу «Канарыяс», быў патоплены, іншы крэйсер сур’ёзна пашкоджаны. Гэта стала самай буйной перамогай рэспубліканскага флоту за ўсю вайну.
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1938 года Катэгорыя:Марскія бітвы Катэгорыя:Сакавік 1938 года Катэгорыя:Падзеі 6 красавіка