Харда Аасмяэ (; — ) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Мэр Таліна і народны дэпутат СССР (1989—1991). Кандыдат геаграфічных навук.
Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Тартускім дзяржаўным універсітэце, кандыдат геаграфічных навук. Працаваў намеснікам дырэктара тэрытарыяльнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Эстлегпрам». Член КПСС у 1974—1989 гадах. Удзельнік Народнага фронту Эстоніі. У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР па Пайдэскай нацыянальна-тэрытарыяльнай акрузе № 470. У 1990 годзе абраны мэрам Таліна.
Кіраваў выданнем «Эстонская энцыклапедыя». Быў членам Талінскага Савета па развіццю. Удзельнічаў у эстонскай асацыяцыі Рымскага клуба.
Катэгорыя:Мэры гарадоў Эстоніі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Эстоніі Катэгорыя:Кандыдаты геаграфічных навук Катэгорыя:Рэдактары Эстоніі