Артур Кап (—) — эстонскі кампазітар і педагог, аркестравы дырыжор і дзеяч асветы. Заслужаны дзеяч мастацтваў ЭССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950).
Біяграфія Нарадзіўся 16 (28) лютага 1878 года ў Суурэ-Яані Фелінскага павета Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер павета Вільяндзімаа Эстоніі). Яго бацька Ёазеп Кап быў арганістам і дырыжорам.
Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класе аргана Л. Гаміліуса (1898) і па класе кампазіцыі М. А. Рымскага-Корсакава (1900). Пасля заканчэння кансерваторыі пераехаў у Астрахань, дзе ўзначаліў мясцовае аддзяленне Рускага музычнага таварыства.
У 1904—1920 гадах — дырэктар Астраханскага музычнага вучылішча (цяпер Астраханскі музычны каледж імя М. П. Мусаргскага).
У 1920 годзе Кап быў запрошаны ў якасці дырыжора опернага тэатра «Эстонія» і разам з сям’ёй пераехаў у Талін. У 1920—1924 гадах — дырыжор тэатра «Эстонія», з 1920 года вёў педагагічную работу (у 1925—1943 — прафесар Талінскай кансерваторыі). Аўтар араторыі «Ёў» (1930), кантаты «Да сонца», 5 сімфоній, арганных канцэртаў, сімфанічных сюіт. Унёс вялікі ўклад у развіццё харавой музыкі. Сярод яго вучняў былі Г. Эрнесакс, Э. Ааў.
Артур Кап памёр 14 студзеня 1952 года ў Суурэ-Яані. Пахаваны на мясцовых могілках.
5-я сімфонія-кантата Артура Капа «Сімфонія свету» (1949—1951) была завершана яго сынам і вучнем — кампазітарам Эўгенам Капам (1908—1996).
Вучнем Артура Капа быў і яго пляменнік Вілем Кап (1913—1964).
Катэгорыя:Кампазітары Расійскай імперыі Катэгорыя:Кампазітары Эстоніі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Эстоніі Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Эстоніі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія» Катэгорыя:Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні