Каралі Рохана () — правіцелі аднаго з каралеўстваў людзей у легендарыуме Толкіна.
Усе каралі Рохана належалі да адной дынастыі — Дома Эарла, але падзяляліся на розныя лініі ў тым выпадку, калі кароль не меў прамога нашчадка мужчынскага полу (у абодвух такіх выпадках на трон узыходзіў пляменнік караля). Усе даты, прыведзеныя ў артыкуле, адносяцца да Трэцяй Эпохі, акрамя асобна пазначаных выпадкаў.
Літаратуразнаўцы адзначаюць, што імёны Тэадэна і папярэдніх яму каралёў Рохана за некалькімі выключэннямі ўяўляюць сабой старажытнаанглійскія словы са значэннем «кароль», «кіраўнік», «гаспадар» і інш.
Даты кіравання
Першая лінія №КарольДаты жыццяДаты кіравання1.Эарл Юны, сын Леада2485 — 25452510 — 25452.Брэга2512 — 25702545 — 25703.Алдар Стары2544 — 26452570 — 26454.Фрэа2570 — 26592645 — 26595.Фрэавін2594 — 26802659 — 26806.Голдвін2619 — 26992680 — 26997.Дэар2644 — 27182699 — 27188.Грам2668 — 27412718 — 27419.Хельм Малатарукі2691 — 27592741 — 2759Два сыны Хельма былі забітыя дунландцамі падчас Доўгай Зімы, калі і сам кароль замёрз да смерці. Сын яго сястры, Фрэалаф Хільдэсан, стаў першым каралём другой лініі.
Другая лінія №КарольДаты жыццяДаты кіравання10.Фрэалаф Хільдэсан2726 — 27982759 — 279811.Брыта Леофа2752 — 28422798 — 284212.Вальда2780 — 28512842 — 285113.Фолка Паляўнічы2804 — 28642851 — 286414.Фолквін2830 — 29032864 — 290315.Фенгель2870 — 29532903 — 295316.Тэнгель2905 — 29802953 — 298017.Тэадэн Абноўлены2948 — 30192980 — 3019Адзіны сын Тэадэна, Тэадрэд, быў забіты ў Першай Бітве ля Ізенскіх Бродаў. Сын ягонае сястры, Эамер, стаў першым каралём трэцяй лініі.
Трэцяя лінія №КарольДаты жыццяДаты кіравання18.Эамер Эадыг2991 — IV 633019 — IV 6319.Эльфвін? — ?IV 63 — ?
Каралі Рохана
Эарл (; 2485—2545) па мянушцы Юны () — уладар Эатэаду (2501—2510) і першы кароль Рохана (2510—2545). Быў заснавальнікам Дома Эарла. Быў празваны Юным за тое, што стаў правадыром ва ўзросце ўсяго шаснаццаці гадоў і захаваў маладжавы выгляд на ўсё астатняе жыццё. У ягоны гонар рахірым называлі сябе «эарлінгі» — «паслядоўнікі або сыны Эарла». Канём Эарла быў Фелараф — родапачынальнік вялікіх роханскіх коней меарас.
Эарл, сын Леада, быў правадыром паўночнага племя Эатэад, якія жылі паміж рэкамі Лангвэл і Грэйлін. Адной з самых выбітных падзей у ягоным кіраванні было нечаканае прыбыццё войска Эатэада на дапамогу Гондару ў небяспечнай Бітве на полі Келебранта. Ацаніўшы па заслугах гераічны ўчынак Эарла, намеснік Гондара Кірыян дараваў яму ў леннае валоданне землі ў вобласці Каленардан. Эарл узначаліў міграцыю свайго народа на гэтыя вялікія пашы і ў выніку стаў першым каралём Рохана. Эарл заснаваў сваю новую сталіцу ў Алдбургу, што месціўся на Фолдзе.
Затым ён пакляўся Кірыяну Клятвай Эарла. Гэтая клятва была вымаўлена Эарлам ад імя яго народу і яго нашчадкаў і заключалася ў абяцанні прыйсці на дапамогу Гондару ў выпадку нападу на яго. У праціўным выпадку рахірым мусілі пасці ў цень і стаць праклятым народам. У адказ намеснік Кірыян дараваў правінцыю Каленардан Эатэаду, каб стварыць там каралеўства Рохан, тады ж былі ўсталяваны яго мяжы. Пагадненне, аднак, уключала ў сябе і абавязак Гондара прыйсці на дапамогу Рохану ў час патрэбы, хоць гэта і не ўваходзіла ў клятву намесніка.
Калі Гондару патрабавалася дапамога Рохана, з Мінас Тырыта дасылалася Чырвоная Страла (што значыла небяспеку найвышэйшай ступені). Паводле кнігі «Вяртанне караля», такую стралу прынёс каралю Тэадэну пасыльны з Гондара, калі Саўран аблажыў Мінас Тырыт. Для паскарэння камунікацыі двух саюзнікаў таксама ўжываліся сігнальныя агні Гондара. Гэтыя агні былі размешчаны на сямі пагорках уздоўж паўночнае грады Белых гор. Эарл загінуў у 2545 годзе ў бітве пры Уолдзе, змагаючыся супраць істэрлінгаў.
Імя паходзіць ад старажытнаанглійскага слова «eorl» — «ваяр, вяльможа».
Брэга (; 2512—2570) — другі кароль Рохана. Брэга стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Эарла Юнага ў 2545 годзе. У час яго кіравання працягнулася міграцыя Эатэаду ў Каленардан, і Брэга абараняў мяжу Рохана ад ворагаў (дунландцаў і істэрлінгаў). Брэга збудаваў вядомы Залаты палац Медусельд і зрабіў Эдарас сталіцай Рохана. Яго старэйшы сын Балдар, узганарыўшыся, узяўся прайсці Шляхамі Мёртвых і знік там без вестак, а сам Брэга неўзабаве пасля гэтага памёр ад гора. Пасля Брэга на трон узышоў другі яго сын, Алдар. У Брэга быў таксама і трэці сын, Эафар, які стаў продкам Эамунда з Істфалду, бацькі Эамера.
Старажытнаанглійскае слова «brego» перакладаецца як «кіраўнік», «прынц» або «кароль».
Алдар Алдар (; 2544—2645) — трэці кароль Рохана, што кіраваў дзяржавай даўжэй за ўсіх вядомых яе каралёў. Алдар быў другім сынам караля Брэга. Яго старэйшы брат Балдар знік без вестак, спрабуючы прайсці Шляхамі Мёртвых, і Алдар стаў каралём, калі памёр ягоны бацька — у 2570 годзе, ва ўзросце 26 гадоў. Яго доўгае кіраванне стала залатым векам Рохана: колькасць рахірым павялічвалася, а дунландцаў адціснулі праз Брамы Рохана за берагі Адарна і Ізена. Алдар таксама заснаваў крэпасць Дунхараў як прытулак на выпадак вайны.
У Алдара было шмат дзяцей, але трое старэйшых былі дочкамі. Ён кіраваў 75 гадоў і стаў вядомы як Алдар Стары. Памёр ён у 2645 годзе ва ўзросце 102 гадоў, праз год пасля нараджэння свайго першага прапраўнука. Пасля яго на трон уступіў ягоны сын Фрэа, якому давялося чакаць усшэсця на трон да ўласнага 75-гадовага ўзросту.
Імя Алдар на старажытнаанглійскай мове значыць «правадыр, прынц» і «старэйшы, бацька».
Фрэа Фрэа (; 2570—2659) — чацвёрты кароль Рохана. Стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Алдара Старога ва ўзросце 75 гадоў. Быў чацвёртым дзіцём Алдара (меў трох старэйшых сясцёр). Кіраваў усяго 14 гадоў, пасля чаго памёр, і на трон узышоў ягоны сын Фрэавін.
З англасаксонскай мовы яго імя перакладаецца як «гаспадар».
Фрэавін Фрэавін (; 2594—2680) — пяты кароль Рохана. Стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Фрэа ва ўзросце 65 гадоў. Нарадзіўся пад час кіравання свайго дзеда, Алдара Старога, і ўжо сам стаў дзедам, калі Алдар памёр і карона перайшла да яго бацькі (на той момант яму споўніўся 51 год). Фрэавін кіраваў 21 год і памёр ва ўзросце 86 гадоў. Пасля яго каралём стаў ягоны сын Голдвін.
Старажытнаанглійскае слова «fréawine» азначае «дарагі або ўлюбёны гаспадар».
Голдвін Голдвін (; 2619—2699) — шосты кароль Рохана. Голдвін стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Фрэавіна ў 2680 годзе, ва ўзросце 61 года. Нарадзіўся ён у гады кіравання свайго прадзеда Алдара Старога і быў ужо ва ўзросце 26 гадоў, калі Алдар нарэшце сканаў і карона перайшла да дзеда Голдвіна. Кіраваў Голдвін пад час «залатога веку» Рохана і быў дужа багатым. Аднак пры ягоным кіраванні ахова межаў скарацілася і дунландцы, якіх з Рохана выцесніў Алдар, пачалі павольна вяртацца ў паўночную частку каралеўства. Голдвін памёр у 2699 годзе пасля дзевятнаццаці гадоў кіравання.
Імя мае англасаксонскае паходжанне і значыць «шчодры і добры прынц». Складзена са старажытнаанглійскіх слоў «gold» («золата») і «wine» («сябар», у значэньні «той, хто можа дапамагчы або абараніць»).
Дэар Дэар (; 2644—2718) — сёмы кароль Рохана. Нарадзіўся пад час кіравання свайго прапрадзеда Алдара Старога, што прывяло да незвычайнай сітуацыі, калі ў адной сям’і жылі адначасова пяць пакаленняў. Стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Голдвіна ў 2699 годзе. У час кіравання Дэара дунландцы зноў пачалі турбаваць Рохан, паколькі іх павольнае вяртанне пачалося яшчэ ў кіраванне Голдвіна, пасля таго, як іх за шмат гадоў да таго прагнаў Алдар. Дэар падаўся на поўнач, каб змагацца з імі, аднак даведаўся, што гондарская крэпасць Ізенгард трапіла пад уладу дунландцаў. Ізенгард быў непрыступнай вежай, таму Дэару прыйшлося на некаторы час змірыцца з пагрозаю, што сыходзіла з поўначы. Дэар памёр у 2718 годзе пасля неспакойнага кіравання цягам дзевятнаццаці гадоў.
Імя паходзіць ад старажытнаанглійскага слова «deor» — «адважны».
Грам Грам (; 2668—2741) — восьмы кароль Рохана. Стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Дэара ў 2718 годзе. Пад час яго кіравання ішла вайна з дунландцамі, якія працягвалі нападаць на Рохан з крэпасці Ізенгард, што была пад іх уладай. Грам памёр у 2741 годзе пасля 23 гадоў адкрытай вайны, услед за ім на трон узышоў ягоны сын Хельм Малатарукі.
Англасаксонскае слова «gram» мае значэнне «люты».
Хельм Малатарукі Хельм Малатарукі (; 2691—2759) — дзявяты кароль Рохана і апошні кароль з Першай лініі. Стаў каралём пасля смерці свайго бацькі Грама, у перыяд крызісу. Працягнуў распачатую бацькам адкрытую вайну з дунландцамі, чыёй базай была захопленая імі крэпасць Ізенгард.
Хельм замёрз да смерці ў час начнога рэйду ў перыяд Доўгай Зімы. Услед за ім на трон узышоў яго пляменнік Фрэалаф Хільдэсан, які стаў першым каралём Другой лініі.
Фрэалаф Хільдэсан Фрэалаф Хільдэсан (; 2726—2798) — дзясяты кароль Рохана і першы кароль з Другой лініі. Фрэалаф быў пляменнікам Хельма Малатарукага і стаў каралём пасля таго, як Хельм загінуў пры аблозе Хорнбурга ў 2759 годзе. Фрэалаф узначаліў небяспечную аперацыю, у ходзе якой яму ўдалося адваяваць Эдарас і зноў зрабіць яго сталіцай Рохана. У выніку паспяховых ваенных дзеянняў ён адкінуў дунландцаў назад за рэкі Адарн і Ізен, вызваліўшы ўвесь Рохан. На ягонай каранацыі раптоўна з’явіўся чараўнік Саруман з дарункамі і праслаўленнямі. Саруман прапанаваў Фрэалафу сяброўства і падтрымку і, па радзе караля Рохана, Берэн, намеснік Гондара, аддаў Саруману ключы ад Артханку, дазволіўшы яму жыць у Ізенгардзе пры ўмове, што ён будзе абараняць яго ад нападаў дунландцаў. Фрэалаф кіраваў 39 гадоў, пасля яго смерці ў 2798 годзе ўзышоў на трон ягоны сын Брыта Леофа.
На старажытнаанглійскай мове яго імя азначае «выжылы гаспадар».
Брыта Брыта (; 2752—2842) — адзінаццаты кароль Рохана. Брыта быў сынам Фрэалафа Хільдэсана і стаў каралём пасля яго смерці ў 2798 годзе. У час яго кіравання Рохан працягваў аднаўляцца пасля вайны з дунландцамі, а на яго заходняй мяжы працягваліся сутыкненні. Брыта працягнуў традыцыі свайго бацькі, які заўсёды дапамагаў тым, што жывуць у нястачы, і гэтым заслужыў сабе мянушку Леофа (), «улюбёны» на мове рахірым.
Акрамя праблемаў, звязаных з дунландцамі, у час яго кіравання ўзнікла новая бяда: вайна гномаў з оркамі вымусіла вялікую колькасць апошніх уцякаць з Туманных гор, спрабуючы асесці ў Белых гарах на поўдзень ад Рохана. Брыта адбіў напад гэтых оркаў, і калі ён памёр, верылася, што оркаў у Рохане больш няма. Брыта кіраваў 44 гады, услед за ім у 2842 годзе на трон узышоў ягоны сын Вальда.
У англасаксонскай мове яго імя значыць «падавец, размеркавальнік, прынц, гаспадар». Мянушка Леофа паходзіць ад слова «leof» — «улюбёны, дарагі».
Вальда Вальда (; 2780—2851) — дванаццаты кароль Рохана. Быў сынам Брыты Леофы і стаў каралём пасля смерці свайго бацькі ў 2842 годзе. Вальда служыў у бацькавым войску, змагаючыся з оркамі, што спрабавалі ўварвацца ў Рохан падчас кіравання Брыты. У час каранацыі Вальды здавалася, што ў Рохане оркаў больш няма, аднак некаторая іх колькасць усё ж засталася ў краіне, і ў 2851 годзе, пракіраваўшы ўсяго дзевяць гадоў, кароль быў забіты оркам у Дунхаргу. Сын Вальды, Фолка, узышоў на трон пасля смерці бацькі і адпомсціў за яго.
Імя паходзіць ад англасаксонскага «wealda» — «кіраўнік».
Фолка Фолка (; 2804—2864) — трынаццаты кароль Рохана. Быў сынам Вальды і стаў каралём пасля смерці бацькі ад рукі орка ў 2851 годзе. Заслужыў мянушку «Паляўнічы» за свае здольнасці ў гэтай справе. У гэтай сувязі характэрна, што пры ўсшэсці на трон Фолка пакляўся адпомсціць за гібель свайго бацькі і ў знак гэтага не забіваць ніводнага звера да таго часу, пакуль на зямлі Рохана будзе хаця б адзін орк.
Пасля трынаццаці гадоў кіравання Фолка знішчыў адзін за адным усе орачыя банды ў Рохане, стрымаўшы такім чынам сваю клятву. Калі апошняя банда оркаў была знішчаная, ён падаўся на паляванне, дзе быў смяротна паранены кабаном з Эверхолта. За ім на трон узышоў у 2864 годзе ягоны сын Фолквін.
Імя паходзіць ад англасаксонскага «folc» — «народ, людзі».
Фолквін