Прэзідэнт Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал () — вышэйшая дзяржаўная пасада ў Непале. Прэзідэнтам Непала з 29 кастрычніка 2015 года з’яўляецца Бідх’я Дэві Бхандары.
Гісторыя Пасля шматгадовай грамадзянскай вайны і дэмакратычнага руху, 18 мая 2006 года прэм’ер-міністр Непала Гірыджа Прасад Каірала абвясціў на пасяджэнні парламента аб пазбаўленні караля Г’янендры большай часткі паўнамоцтваў і абвяшчэнні краіны свецкай дзяржавай. 15 студзеня 2007 года з прычыны стварэння часовага ўрада і прыняцця часовай канстытуцыі кароль быў адхілены ад улады і прэм’ер-міністр стаў выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і ўрада. 28 мая 2008 года на першым пасяджэнні ўстаноўчага сходу ў Непале была скасаваная манархія і краіна абвешчана Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай. Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў, 23 ліпеня 2008 года Рам Баран Ядаў заступіў на пасаду першага прэзідэнта Непала. Ён павінен быў прабыць на гэтай пасадзе два гады да прыняцця новай канстытуцыі, аднак праца над ёй зацягнулася на сем гадоў. Нарэшце, 20 верасня 2015 года новы асноўны закон краіны быў прыняты ўстаноўчым сходам і падпісаны прэзідэнтам Ядавам. Згодна з канстытуцыяй, Непал ахарактарызаваны як свецкая Рэспубліка, якая складаецца з сямі федэральных зямель, у краіне павінны быць праведзены новыя выбары. 29 кастрычніка 2015 года на пасаду прэзідэнта была абраная Бідх’я Дэві Бхандары, якая стала другім чалавекам і першай жанчынай на гэтай пасадзе.
Паўнамоцтвы і абавязкі Прэзідэнт Непала выконвае цырыманіяльныя абавязкі і займае пасаду галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, у той час як прэм’ер-міністр з’яўляецца лідарам нацыі. Прэзідэнт абіраецца шляхам непрамых выбараў на тэрмін у пяць гадоў. Кандыдатам у прэзідэнты можа быць любы грамадзянін Непала, які дасягнуў узросту 45 гадоў і мае права абірацца ў Федэральны парламент. Рэзідэнцыяй прэзідэнта з’яўляецца палац «Растрапаці Бхаван» ў Катманду. Зарплата прэзідэнта на 2015 год складае 109,410 непальскіх рупій у месяц.
Прэзідэнты Непала №ПартрэтІмя(гады жыцця)Тэрмін паўнамоцтваўПартыяУступіцьПакінуўДзень—В. а. кіраўніка дзяржавы Гірыджа Прасад Каірала (1925—2010)15 студзеня 200723 ліпеня 2008Непальскі кангрэс1Прэзідэнт Рам Баран Ядаў(нар. 1948)23 ліпеня 200829 кастрычніка 2015Непальскі кангрэс2Прэзідэнт Бідх’я Дэві Бхандары(нар. 1961)29 кастрычніка 201513 сакавіка 2023Камуністычная партыя Непала (аб’яднаная марксісцка-ленінская)3 Прэзідэнт Рам Чандра Паудэл(нар. 1944)13 сакавіка 2023дзеючыНепальскі кангрэс
Спасылка Прэзідэнт Непала. Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэзідэнты Непала