Мрынал Сен (, ; , Фарыдпур — , ) — індыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, які здымаў з асноўным фільмы на бенгальскай мове. З'яўляецца адным з прадстаўнікоў «паралельнага кіно» Індыі. За ўклад у развіццё кінематографа ўзнагароджаны трэцяй вышэйшай урадавай узнагародай Падма бхушан і найвышэйшай індыйскай кінематаграфічнай прэміяй імя Дадасахеба Фальке. Сем разоў удастойваўся Нацыянальнай кінапрэміі як найлепшы рэжысёр і сцэнарыст.