Енс Юль (; , Бальслеў [цяпер у камуне Мідэльфарт], Паўднёвая Данія — , ) — дацкі жывапісец, партрэтыст, адзін з заснавальнікаў (разам з Мікалаем Абрахамам Абільгорам) нацыянальнай школы жывапісу. Вучыўся ў Гамбургу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1772—1780 гадах жыў і працаваў у Рыме, Парыжы і Жэневе. У 1780 годзе вярнуўся на радзіму. З 1784 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Капенгагене. Пазней — яе дырэктар. Пісаў партрэты, пейзажы, нацюрморты. Аўтар шэрагу карцін на гістарычныя сюжэты.

Быў намаляваны на 100 кронавай купюры 1972 гады і на вадзяных знаках большасці купюр 1972 гады.