Намсен () — рака ў Нарвегіі. Знаходзіцца ў фюльке Трондэлаг у цэнтральнай частцы краіны, з’яўляецца найбуйнейшай ракой гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Даўжыня — 229 км; рака працякае праз муніцыпалітэты Ройрвік, Намскуган, Гронг, Уверхала і Намсус. У мінулым актыўна выкарыстоўвалася для сплаву лесу ў Намсус, дзе знаходзіліся пільні. На Намсене пабудавана некалькі плацін.
Рака бярэ свой пачатак у крыніцах нацыянальнага парку Бёргеф’ель на мяжы фюльке Нурлан. Воды Намсена жывяць возера Намсватнет; затым рака ідзе праз плаціну ў паўночна-заходняй частцы гэтага возера ў муніцыпалітэце Ройрвік, далей праз Намдален (цэнтральную частку Нарвегіі), заканчваючыся ў Намсусе і ўпадаючы ў фіёрд Намсенфіёрд Нарвежскага мора. Сярод прытокаў Намсена — Туншоэльва і Сандэла. Агульная плошча басейна — 6273,86 км²; сярэдні расход вады — 285 м³/с. У 2012 годзе на Намсене распачата будаўніцтва гідраэлектрастанцыі.
Катэгорыя:Рэкі Нарвегіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян