Вацлаў Шпала (; , Злуніцэ — , Прага) — чэшскі мастак, графік і ілюстратар.

Жыццё і творчасць В. Шпала нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і, быў адным з дзевяці дзяцей. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў мастацкай школе ў Градзец-Кралавэ, затым у Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Празе і, у 1903—1908 гадах — у пражскай Акадэміі мастацтваў. У ранні перыяд творчасці (пачынаючы 1905 года) на яго працы аказалі ўплыў карціны Э. Мунка, П. Сезана, В. ван Гога, у графіцы бачныя элементы фавізму.

У 1911 годзе мастак піша палатно «Ідылія» (Купанне дзвюх дзяўчат), у якой упершыню характэрнымі і асноўнымі з’яўляюцца камбінацыі дзвюх фарбаў — цёплай чырвонай і халоднай сіняй. Гэты мастацкі прыём захоўваецца ў працах В. Шпалы да 1923 года. У тым жа, 1911 годзе мастак знаёміцца ў Парыжы з творчасцю мастакоў-кубістаў, якія таксама аказалі ўздзеянне на яго. Уступае ў Таварыства мастакоў Манэ. Пасля 1923 года В. Шпала піша пераважна пейзажы. У 1945 годзе Вацлаву Шпале было прысвоена званне Народны мастак Чэхаславакіі.

Зноскі

Літаратура Шпа́ла Вацлав // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. С. 398. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Графікі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Чэхіі