Ваўкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ваўкавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усушкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
16 мая 1960 года да Усушкаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хацкавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ваўкавічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўкавіцкі, у склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бахацец, Забавы, Зялёная Рошча, Мітаўё, Смолка, Сталка, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы I, Хацкавічы II і Юшкавічы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета вернута вёска СмолкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., 23 снежня 2009 года — вёскі Бахацец і ХацкавічыРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1218 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1232 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе