Сурма́ — старадаўні народны музычны інструмент. Драўляная труба, духавы муштуковы інструмент.

Згадваецца ў старажытнарускіх летапісах. Першыя выявы на Беларусі вядомы з XIII стагоддзя. Былі прамыя сурмы і выгнутыя, часам іх абгортвалі бяростай. Сурма ўжывалася пераважна як ваенны сігнальны інструмент. «Слова пра паход Ігараў» XII ст. кажа пра жыццё прафесійных ваяроў, што нарадзіліся пад трубы: «пад трубамі павітыя, пад шаломамі выпешчаныя, з дзіды выкармленыя». У «Слове пра паход Ігараў» згадваюцца «трубы гарадзенскія», маючы на ўвазе невядомы горад Полацкай зямлі. Як культавы інструмент сурма неаднаразова згадвалася ў рэлігійнай літаратуры з XI стагоддзяя.

Крыніцы

Літаратура Сурма́ // Лысенко-Днестровский М. В. Сурма́ // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 352—353. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Спасылкі

Старыя інструменты Беларусі, дакументальны фільм Змітра Сасноўскага («Стары Ольса»).

Катэгорыя:Гістарычныя музычныя інструменты Катэгорыя:Драўляныя духавыя музычныя інструменты