Аляксандр Корзун (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Іслач», з 2017 года пачаў гуляць за дубль. У лютым 2020 года перайшоў у «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў асноўным складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лютым 2021 года вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Выступаў за дубль, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча са «Слуцкам» (1:2). У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу», дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач» і адправіўся на службу ў арміі, з-за чаго прапусціў сезон 2022.
У лістападзе 2022 года падпісаў новы аднагадовы кантракт з «Іслаччу», аднак у лютым 2023 года пакінуў клуб і хутка стаў іграком «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Іслач 10 1 2018 дубль Іслач 24 4 2019 дубль Іслач 27 6 2020 Д2 Слонім-2017 21 6 2021 (1) Д1 Іслач 1 0 2021 (2) Д2 Орша 12 2 2023 Д2 Маладзечна 13 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна