Уладзіслаў Кульчыцкі (нар. , Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера У 2018 годзе часам з’яўляўся ў дублі «Слуцка», а з лета 2019 года стаў рэгулярна гуляць за дубліруючы склад. У 2022 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды случан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мінскім «Дынама» (0:5). У 2023 годзе працягваў гуляць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У кастрычніку 2023 года пакінуў клуб.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКраінаМатчыГалы 2018 дубль Слуцк 3 1 2019 дубль Слуцк 14 1 2020 дубль Слуцк 20 0 2021 дубль Слуцк 27 2 2022 Д1 Слуцк 1 0 2023 Д1 Слуцк 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк