Чышміджыу () — штучнае возера, размешчанае ў аднайменным парку ў цэнтры Бухарэста. Мае выцягнутую форму: пры шырыні каля 50 м у даўжыню дасягае 1,3 км; глыбіня возера не перавышае 2 м.

У цёплую пару года на беразе возера працуе пракат лодак і катамаранаў. Зімой яно пакрываецца лёдам і ператвараецца ў вялізны ледзяны каток з пракатам канькоў. Каток лічыцца адным з найбуйнейшых у Бухарэсце, яго плошча — 30 тыс. м². Як правіла, ён адкрываецца ў лістападзе і працуе да сакавіка.

Катэгорыя:Азёры Румыніі Катэгорыя:Бухарэст Катэгорыя:Штучныя азёры