Ян Га́лер (, ; 1467, Ротэнбург-об-дэр-Таўбер — 1525) — нямецкі кнігавыдавец, купец.
У 1505—1525 у сваёй друкарні ў Кракаве надрукаваў 251 кнігу, пераважна на лацінскай мове. Выдадзеная літаратура вызначалася гуманістычным зместам. Акрамя царкоўных кніг і падручнікаў друкаваў працы выкладчыкаў універсітэта, гуманістаў (Сакран, Корвін, Урсін, Эразм Ратэрдамскі, Павел з Кросна, Я. Вісліцкі і інш.), творы антычных класікаў. У выданнях карыстаўся гербамі Польшчы, ВКЛ, Кракава, а таксама меў уласную манаграму.
Кнігі з друкарні Галера распаўсюджваліся і ў Беларусі. На думку беларускага даследчыка В. І. Дарашкевіча, Галер, мог быць знаёмы з Ф. Скарынам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Друкары Польшчы Катэгорыя:Кнігагандляры Катэгорыя:Постаці Кракава