Ігар Серафімавіч Ташлыко́ў (, Канка, КНДР — , Мінск, Беларусь) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1992). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), Беларускага фізічнага таварыства (1995).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», спецыялізацыя «Фізіка цвёрдага цела», 1969; аспірантура, 1973).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1972—1989, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1989—2003, прафесар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 2003 года, фізічны факультэт, прафесар кафедры агульнай фізікі, у 2007—2013 гадах — загадчык кафедры, з 2013 года — прафесар кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, у 2003—2007 гадах — дэкан факультэта).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная фізіка, фізіка цвёрдага цела, іонна-прамянёвае мадыфікаванне ўласцівасцей паверхняў металаў, паўправаднікоў, эластамераў; ядзерна-фізічныя метады даследавання элементнага саставу, сканіруючая зондавая мікраскапія; уласцівасці і механізмы змочвання паверхні; тонкія плёнкі электракантактаў і паглынальныя слаі сонечных элементаў і элементаў оптаэлектронікі.
Узнагароды Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012).
Бібліяграфія Модифицирование и исследование структуры в кристаллах с разными типами связей (Si, GaAs, Ni) ядерно-физическими методами : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.16 ; 01.04.07 : защищена 17.03.1989 : утверждена 18.08.1989 / Ташлыков Игорь Серафимович. — Харьков, 1988. A model of oxide layer growth on Ag+ and Pt+ ion implanted nickel anode in aqueous alkaline solution / I. S. Tashlykov // Thin Solid Films. — 1997. — Vol. 307, iss. 1/2. — P. 106—109.
Крыніцы
Літаратура
Ташлыков Игорь Серафимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 189—190.
Катэгорыя:Рэктары БДПУ імя Максіма Танка