Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут імя В. П. Кавалёва (таксама ввядомы як «Магілёўскі прыватны фінансава-эканамічны інстытут») — прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі эканамічнага профілю, якая дзейнічала ў г. Магілёў у 1995—2004 ггУО МЧФЭИ им. В. П. КовалеваМогилевский частный финансово-экономический институт имени В. П. Ковалева. Інстытут быў зарэгістраваны 11 красавіка 1995 г., пастаўлены на ўлік па юрыдычным адрасе: вуліца Вішнявецкага 8а, у Магілёве 15 мая 1996 г.
У 2003/04 навучальным годзе ў інстытуце быў адзін фінансава-эканамічны факультэт. Спецыяльнасці: камерцыйная дзейнасць (спецыялізацыя «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання»); фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Фінансы»); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне»). Навучанне ажыццяўлялася дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У інстытуце ў 2003/04 навучальным годзе было 1146 студэнтаў, з іх 267 на дзённым аддзяленні. Навучальна-выхаваўчы працэс забяспечваў 71 выкладчык, у т.л. 37 дактароў і кандыдатаў навук.
1 кастрычніка 2004 г. уласнік Інстытута прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі, а 19 снежня 2016 г. гэту арганізацыю выключалі са спісаў Адзінага дзяржаўнага рэестра па прычыне ліквідацыі.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Магілёва Катэгорыя:1995 год у Магілёве Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі