Велікасельскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вялікае Сяло.

Плошча — 1333 км² (14-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Рыбінскім, на ўсходзе — з Тутаеўскім, на паўднёвым усходзе — з Яраслаўскім, на поўдні — з Барысаглебскім, на захадзе — з Угліцкім і Мышкінскім раёнамі Яраслаўскай вобласці.

У геалагічнай будове раёна (да глыбіні 120—150 м) бяруць удзел мезазойскія (мелавыя і юрскія) адклады, якія падсцілаюцца трыясавымі і пермскімі пародамі. Юрска-крэйдавая тоўшча прадстаўлена пераважна разнастайнымі пяскамі з рэдкімі праслоямі глін. Глыбіня залягання даху мезазойскіх парод ад 28 да 80 м, звычайна 40—70 м. Мезазойскія пароды перакрыты чацвярцічнымі адкладамі. Для апошніх характэрна спалучэнне азёрна-ледавіковых, флювіягляцыйных, азёрна-балотных і марэнных адкладаў.

Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці