Ухра () — рака ў Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, упадае ў Рыбінскае вадасховішча на Волзе. Да стварэння Рыбінскага вадасховішча была прытокам Шэксны. Працякае па тэрыторыі Тутаеўскага, Данілаўскага, Рыбінскага і Пашахонскага раёнаў.

Даўжыня — 135 км, плошча басейна — 1590 км².

Ухра бярэ пачатак з балот на захад ад вёскі Стаянава Тутаеўскага раёна Яраслаўскай вобласці. Прыкладна за два кіламетры на паўночны ўсход ад в. Стаянава губляецца ў балоцістай мясцовасці і выцякае зноў з балот прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Зіноўскае.

У верхнім цячэнні Ухра пятляе ў лясістай мясцовасці. Прымаючы вялікі лік дробных прытокаў, яна хутка павялічвае шырыню да 20—30 метраў. Цячэнне хуткае, невялікія перакаты чаргуюцца з плёсамі. Глыбіня ракі 0,2—0,5 метра на перакатах і 3—4 метры на плёсах.

Катэгорыя:Рэкі Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі