Ду́бенка — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на ўсход ад аграгарадка Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна, упадае ў Лебяду на ўскраіне аграгарадка Мажэйкава (Малое Мажэйкава) Лідскага раёна. На працягу 4,6 км каналізаваная (ад вёскі Кіралі да вусця). Каля аграгарадка Мажэйкава на рацэ створана сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна Катэгорыя:Прытокі Лебяды